13 красавіка 2022 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на музычна-літаратурную імпрэзу спявачкі Алесі Сівохінай “Мары праз хмары”. Пачатак а 19-й гадзіне.
Падчас імпрэзы прагучаць песні на вершы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Жака Брэля і Юліана Тувіма, Рыгора Барадуліна і Алеся Камоцкага. Іх словамі размаўляюць каханне, святло, надзея, дабрыня, якія так неабходны ў гэтыя пахмурныя дні. Іх радкі пад гукі гітары дапамогуць забыць пра снег, не схаваць агонь у глыбіні грудзей і адгукнуцца рэхам на спеў жаўрука ў блакіце.
Квіток: 10 рублёў (можна набыць анлайн ці ў касе музея).
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.
