26 сакавіка а 14-й гадзіне філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Беларуская хатка” запрашае на святочную імпрэзу, прысвечаную Сусветнаму дню паэзіі, а таксама вясне і прыгажосці!
Вас чакае:
- знаёмства з музеем;
- літаратурная гасцёўня з сучаснымі аўтарамі – паэтамі Лёляй Багдановіч, Зміцерам Арцюхом, якія прадставяць свае вершы (у тым ліку і пра Максіма Багдановіча), казкі, песні, загадкі;
- мастацкае прачытанне вершаў Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Зоські Верас;
- фота на памяць ды іншыя цікавосткі.
Адрас: Рабкораўская, 19.
Уваход вольны.