21 сакавіка святкуецца Сусветны дзень паэзіі. У сучасным літаратурным календары гэтая дата супадае з днём нараджэння чалавека, дзякуючы якому мы маем адны з першых паэтычных шэдэўраў, выдадзеных беларускай мовай – Францішка Багушэвіча.
Запрашаем вас адзначыць свята паэзіі крыху незвычайна – па-мастацку – на выставе “Жыццё – вандроўка на чоўне па моры…”. Мазаіка выставы сабраная з малюнкаў удзельнікаў творчай майстэрні “PLOT” і студыі “Першацветы”.
28 сакавіка запрашаем вас на майстар-клас кіраўніка “PLOTа”, мастака, арт-педагога Ніны Маргаевай “Гісторыя простых рэчаў”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі.
Кожная рэч мае сваю гісторыю. У кожным прадмеце вакол нас багата сакрэтаў. А ў музейных экспанатах – тым болей. Падчас майстар-класа даведаемся, як можна выразіць гэтыя таямніцы праз малюнкі і коміксы, а таксама пра іншыя мастацкія цікавосткі. Чакаем вас!
28 сакавіка, 16.30 – 18.30.
Узрост: 6+.
Уваходны квіток: 3 рублі.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.