Філіял «Беларуская хатка» (мемарыяльны музей Максіма Багдановіча) запрашае на мерапрыемствы ў межах штогадовай дабрачыннай акцыі “Калядная зорка Максіма” з 22 снежня 2021 па 19 студзеня 2022 года.
У праграме:
- батлейка
- майстар-класы па вырабе калядных сувеніраў і паштовак
- калядны карагод
- віктарына з прызамі
- тэматычная выстава “Песня анёлаў”
- святочны настрой
Чакаем вас!
Папярэдні запіс па тэлефону: +375 (17) 375 52 13.
Удзел у мерапрыемствах – 3 руб.00 кап.
Для дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, дзяцей-інвалідаў, дзяцей да 6 гадоў– бясплатна.
Шматдзетным і апянунскім сем’ям – зніжкі.
Да даведкі:
З 1915 г. у Мінску пачало дзейнічаць Беларускае таварыства па дапамозе ахвярам вайны. Для дзяцей бежанцаў да Калядаў сіламі інтэлігенцыі была наладжана навагодняя елка, арганізаваны паказы старажытнага лялечнага тэатра батлейка. Па прыездзе ў родны горад у 1916 г. паэт Максім Багдановіч актыўна ўключыўся ў працу мінскага аддзела таварыства і таксама прыклаў шмат намаганняў, каб арганізаваць прытулковым хлопчыкам і дзяўчатам свята (хадайнічаў аб выдачы цёплага адзення і абутку, падрыхтаваў салодкі падарунак (цукар), удзельнічаў у канцэрце і інш.). Гэта ўсё натхніла супрацоўнікаў музея да правядзення святочнай навагодняй акцыі “Калядная зорка Максіма”.