19 лістапада 2021 года “Беларуская хатка” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) і творчая майстэрня Terram Album запрашаюць на мерапрыемства “Восеньскія вячоркі: лакацыя – дом”.
Пачатак – у 15.00 і 18.00.
У праграме мерапрыемства:
- шпацыр па музею
- выстава-кірмаш аўтарскіх рэчаў для дома і не толькі
- інтэрактыўны экскурс “Пераход у асенне-зімовую прастору”,
“Тры складнікі нашай уласнай прасторы”
- энерга-практыка “Сустрэча з сабой”
- майстар-клас “Абярэг для дома”
- чаяванне ў цёплым жаночым коле
- ды іншыя цікавосткі.
Пажадана мець з сабой:
- Любое ўпрыгожванне (якое адгукнецца на ваш настрой)
- Нататнік і асадку
- Якую-небудзь смачнюшку да гарбаты
Для маленькіх гасцей мерапрыемства будзе дзейнічаць пляцоўка для размалёвак, забаўляльная гульня, квэст.
Шчыра запрашаем – прыходзьце ўсёй сям’ёй!
Для даведкі: Terram Album – творчая майстэрня па вырабе вопраткі, аксэсуараў, прадметаў хатняга ўжытку ў этна-стылі, з традыцыйным беларускім каларытам. Асноўная мэта праекта Terram Album – паказаць багацце роднай культуры, яе веліч і прыгажосць праз паўсядзённыя рэчы.
На экспазіцыі «Беларускай хаткі» можна пазнаёміцца з цікавосткамі і артэфактамі сем’яў Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Зоські Верас і інш. знакамітых беларускіх дзеячоў культуры і літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.
Кошт квітка: 3.00 BYN (дарослыя), 2.00 BYN (студэнты, навучэнцы). Дашкольнікам уваход вольны.
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19.
Кантактны тэлефон: +375 17 375 52 13.
Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by, bel.hatka@gmail.com
https://www.facebook.com/bel.hatkagmail
https://vk.com/public189280388