3 і 4 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева правядзе куратарскую экскурсію па экспазіцыі. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Сямейная старонка: браты Гілевічы” прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў і ўключае ў сябе матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: кнігі, рукапісы братоў, іх асабістыя рэчы і фотаздымкі, ілюстрацыі да твораў Гілевічаў і шмат іншага.
Знаёмцеся, Вольга Гулева – куратар літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Сямейная старонка: браты Гілевічы”, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела. Працуе ў музеі больш за 20 гадоў, аўтар навуковых канцэпцый самых розных экспазіцый і праектаў.
3 і 4 лістапада 2021 г. Пачатак а 18-й гадзіне.
Уваходны квіток: 3 рублі.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13
даведкі і папярэдні запіс па тэлефонах: (017) 363 56 21, 363 94 65.