Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Філіял “Беларуская хатка” запрашае на адкрыццё выставы

17 верасня 2021 года ў 17.00 у філіяле “Беларуская хатка” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Аркадзь Смоліч. “Творчаму духу народу майго ахвярую…”.

Выстава прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Антонавіча Смолічазнакамітага навукоўца, публіцыста, грамадскага дзеяча, краязнаўца, выкладчыка, выдаўца, рэдактара. Смоліч прымаў удзел у адкрыцці і дзейнасці Менскага аддзела таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Менавіта ён сустракаў і праводзіў Максіма Багдановіча ў ягоны апошні прыезд у Мінск, разам з Зоськай Верас і Максімам Багдановічам складаў беларускую дзіцячую чытанку.

Толькі ў гэты дзень у музеі можна будзе ўбачыць арыгіналы рукапісаў Смоліча, напісаныя алоўкам, якія ўпершыню будуць прадстаўлены тут шырокаму колу гледачоў. Графічныя матэрыялы, фота, кнігі, рукапісы, эпісталярый, дакументы захоўваюцца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Праз гэтыя экспанаты раскрываецца асоба Смоліча не толькі як грамадскага дзеяча, але і як пісьменніка, сябра і сем’яніна.

 

Экспанаванне працягнецца з 17 верасня па 15 кастрычніка 2021 года.

Запрашаем наведаць выставу!

 

Адрас музея “Беларуская хатка”: г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19.

Кантактны тэлефон: +375 17 375 52 13

Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by, bel.hatka@gmail.com

Музей у сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/bel.hatkagmail

https://vk.com/public189280388

http://bellitmuseum.by/filiyal-belaruskaya-hatka/

Close Menu