Толькі да 31 жніўня ў Вас ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй “На струнах душы”, на якой прадстаўлены рукапісныя аўтографы твораў Змітрака Бядулі, фотаздымкі, дакументы, эпісталярыі і інш. матэрыялы пад адным дахам.
Сярод рэліквій – рукатворны двухтомнік пісьменніка, рукапіс паэмы “Мураша-Палашка” і цудам ацалелы незакончаны твор “Сярэбраная табакерка”.
Шматгранны талент генія беларускай літаратуры раскрываецца і праз іншыя экспанаты. Аматарам тэатральнай творчасці будуць цікавы фотаздымкі, праграма, эскізы дэкарацый да спектакля “Салавей”. Празаічная, перакладчыцкая, крытычная і публіцыстычная дзейнасць С.Я.Плаўніка прадстаўлена шэрагам перыядычных выданняў, эпісталярных крыніц. Аматары паэзіі Ясакара змогуць нават зняць скруткі з яго “аўтографамі” са своеасаблівых “струнаў” на халсце паэта, паспрабаваць расчытаць іх самастойна, падзівіўшыся на такі розны почырк. А фотаздымкі і малюнак пісьменніка створаць закончаны шматгранны вобраз творцы.
Замовіць экскурсію можна па тэлефоне: +375 (17) 375 52 13.
