У свой час, на пачатку ХХ стагоддзя, у фальварку “Ракуцёўшчына” дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўска адпачываў два летнія месяцы Максім Багдановіч, малады паэт з Яраслаўля, якому ў далейшым было наканавана стаць адным з класікаў беларускай літаратуры. Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну ў пэўным сэнсе стала вырашальным для яго творчага шляху: менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч адчуў сябе беларускім паэтам. Таму невыпадкова ў адноўленым фальварку ўжо не першы год збіраюцца прыхільнікі творчасці самага рамантычнага беларускага паэта на свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.
Трапляючы ў амаль аўтэнтычную беларускую вёску, у атмасферу старога шляхецкага фальварка, трапляеш у той час, калі тут жыў сам Максім Багдановіч, і часам здаецца, што паэт быў тут толькі хвіліну таму…
Праграма свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2021”:
15.30 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў;
16.00 − літаратурна-музычная імпрэза, у якой прымаюць удзел вядомыя беларускія паэты і дзеячы культуры: Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Міхась Пазнякоў, Іна Фралова, Алена Басікірская, Юрась Нераток, Віка Трэнас, Галіна Сіўчанка, Кацярына Ваданосава з дачкой Стэфаніяй, фальклорныя калектывы і эстрадныя выканаўцы маладзечаншчыны.
Разынкай свята стане выступ заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”.
Праезд электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск (станцыя Уша) ці маршрутным таксі Мінск − Краснае, Мінск − Маладзечна (вёска Краснае).
Таксама ёсць магчымасць патрапіць на свята ў складзе арганізаванай групы (выезд на аўтобусе з Мінска).
Квіткі можна загадзя набыць па адрасе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Даведкі па тэл.: 8 (017) 355 22 95.
Кошт:
– 8,00 руб. – ільготныя катэгорыі;
– 10,00 руб. – дарослыя;
– дзеці да 7 гадоў бясплатна.