У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе з дня смерці беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.
У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў жыцці нашай краіны – перапахаванне парэшткаў пісьменніка на Усходніх могілках у г. Мінску. З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адкрыў дабрачынны рахунак для збору сродкаў.
Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ “АЗБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032
Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка.