22 мая а 16-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на інтэрактыўную праграму “А ўсё яно ідзе з малога…”, прысвечаную жыццю і творчасці Петруся Броўкі, яго авантурам і прыгодам у дзяцінстве і маладосці, а таксама яго таварышам па жыцці і калегам-пісьменнікам, паэтам, драматургам.
Інтэрактыўная праграма распавядзе пра таямніцы Петруся Броўкі і яго сяброў. У праграме будуць прымаць удзел вучні малодшых і старэйшых класаў, усе аматары беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. У тэатралізавана-гульнёвай форме Васіль Дранько-Майсюк распавядзе і разыграе асобныя яркія моманты, дзе будзе дастаткова цікавостак, загадак і, безумоўна, таямніц.
Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.
Уваход вольны!
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.