Семінар па пытаннях інклюзіі і безбар’ернага асяроддзя
“Музей для ўсіх”
18-га мая, 11.00 (г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у практычным семінары па рабоце са спецыяльнай аўдыторыяй. У межах мерапрыемства плануецца заслухаць даклады спецыялістаў па пытаннях інклюзіі адпаведных катэгорый наведвальнікаў у культурніцкія праекты і практычныя рэкамендацыі па паляпшэнні якасці абслугоўвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сферы культуры, павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў.
Па выніках семінара ўсім зацікаўленым будзе прадастаўлены падбор метадычных парадаў ад спецыялістаў і аўтараў інклюзіўных праектаў, інфармацыя пра рэалізаваныя і бягучыя актыўнасці ў сферы інклюзіі ў Беларусі, а таксама пытаннях безбар’ернага асяроддзя.
У семінары прымаюць удзел:
Авершын Юрый Юр’евіч – псіхолаг грамадскай ініцыятывы “Особый маршрут”. Этика общения и оказания помощи людям с особенностями опорно-двигательного аппарата.
Хмурчык Дзмітрый Валер’евіч – кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Особый маршрут”. Разгляд праблем безбар’ернага асяроддзя ў Мінску.
Бугук Юлія Сяргееўна, Жылінская Алена Валер’еўна – настаўнікі- дэфектолагі “Спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы №188 для дзяцей з парушэннямі зроку горада Мінска”. Адаптация музеев для незрячих и слабовидящих посетителей.
Віктароўская Ніна Канстанцінаўна – спецыяліст у галіне адукацыі і выхавання дзяцей з АПФР (асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця), у тым ліку па пытаннях развіцця інтэграванага навучання і выхавання і інклюзіўнай адукацыі.
Вовк Вольга Сяргееўна – галоўны бібліятэкар навуковай бібліятэкі БНТУ. Куратар кампаніі “Литература как инклюзия” (інфармацыйная кампанія пра магчымасці інклюзіўнай літаратуры). Мастацкая літаратура ў дапамогу інклюзіўным праграмам у бібліятэках.
Кісялёва Ірына – заснавальнік і дырэктар “МБФ cемейный инклюзив-театр”.
Скрадаль Людміла Валянцінаўна – арганізатар і кіраўнік праграмы «Mivia». Арганізацыя і правядзення інклюзіўных экскурсій для розных груп, адаптаванне музейнай прасторы, праца з дзецьмі з РАС (растройствы аутычнага спектра).
Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца праз гугл-форму:
https://docs.google.com/forms/d/1J5DJqSd13DNn964dmAnDvnhXxhHiAQzIVQv60XDUdBo/edit
або па тэлефонах: +375 (17) 379 42 69, +375 (17) 363 07 61.