Звініць струна сталёвая.
Спяваюць у бары.
Зайгралі гуслі новыя —
I ты загавары!..
З. Бядуля
Канешне, ні сталёвыя струны, ні сякерныя званы не звінелі ў гэты майскі дзень у нашым музеі, затое гучалі звонкія дзіцячыя галасы. Пяцікласнікі 207-ай школы горада Мінска завіталі ў «Беларускую хатку» на мерапрыемства «Звініць струна сталёвая», прысвечанае Дню працы. Самыя добрыя ўражанні пакінулі ў нашых наведвальнікаў аповед пра прафесійную дзейнасць асоб-удзельнікаў клубу інтэлігенцыі «Беларуская хатка», стварэнне «муляжоў» рукапісаў верша Змітрака Бядулі «Май», размяшчэнне іх на халсце Паэта, агляд часовай выставы «На струнах душы», а таксама квэст і фотасесія на сцежцы пісьменнікаў.
