26 красавіка 2021 г. а 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Чарнобыль – 35…”, прысвечанай 35 гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 85-годдзю з дня нараджэння празаіка, публіцыста, кіраўніка Грамадскага аб’яднання “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль” Васіля Якавенкі.
26 красавіка 1986 г. адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Вынікі гэтай аварыі сталі катастрафічнымі для нашай краіны. Балюча адгукнуўся Чарнобыль у сэрцы і лёсе кожнага беларуса. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Чарнобыль – 35…” прадстаўляе асэнсаванне трагічнай падзеі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Іван Шамякін, Максім Танк, Пімен Панчанка, Алесь Адамовіч, Барыс Сачанка, Янка Сіпакоў, Мікола Мятліцкі, Алесь Пісьмянкоў, Яўгенія Янішчыц, Ніна Аксёнчык, Анатоль Зэкаў, Васіль Жуковіч, Васіль Якавенка – далёка не поўны спіс творчых, таленавітых людзей, якія паклалі свае развагі на паперу і стварылі мастацкія творы, напісалі паэтычныя радкі, якія не даюць забыць Чарнобыль і нагадваюць пра гэтую жудасную старонку нашай гісторыі.
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел паэтка Антаніна Хатэнка, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, пісьменнік і гісторык Юрый Кур’яновіч, фотамастак Юрый Іваноў, а таксама дачка Васіля Якавенкі Алена Якавенка.









Паэтка Антаніна Хатэнка

Пісьменнік Уладзімір Ліпскі

Фотамастак Юрый Іваноў

Пісьменнік і гісторык Юрый Кур’яновіч

Дачка Васіля Якавенкі Алена Якавенка