14 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачалася акцыя “Музейны марафон”.
Знакавае месца ў жыцці многіх беларускіх пісьменнікаў займаў спорт. Леанід Маракоў перамагаў у піянерлагерах ва ўсіх спартыўных спаборніцтвах – ад бегу і скачкоў у даўжыню і вышыню да більярда і “Зарніцы”, а “ў дзюдо за год трэніровак стаў адным з лепшых у сталіцы і вобласці”. Сур’ёзна футболам займаўся Мікалай Чаргінец, а Пімен Панчанка быў заўзятым аматарам футболу. Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваць фатаграфіі Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Міколы Лобана на лыжні ў Каралішчавічах. Не ўяўлялі сваё жыццё без партыі ў шахматы Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, пра што часта ўзгадваецца ва ўспамінах пра пісьменнікаў.
Спорт займае сваё месца ў жыцці кожнага чалавека, знайшоў адлюстраванне і ў літаратуры, і ў іншых творах мастацтва. А якое месца займае літаратура ў жыцці беларускіх спартсменаў? Каб адказаць на гэтае пытанне, і распачалі акцыю “Музейны марафон”.
Першым удзельнікам стаў гандбольны клуб “Бярэзіна”. Каманда цягам дня здзейсніла сапраўдны марафон па літаратурным музеям: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Літаратурны музей Петруся Броўкі і музей “Беларуская хатка”.
Разам падцвердзілі, што беларусы – адна з самых чытаючых нацый, а спартсмены – выбітныя прыклады таму!












