Творчая сустрэча
з мастачкай Надзеяй Пашкевіч
у межах персанальнай выставы
«Максім Багдановiч – пясняр роднага краю»,
прысвечанай 130–годдзю з Дня нараджэння паэта
Шаноўныя сябры, запрашаем на творчую сустрэчу з мастачкай Надзеяй Пашкевіч. Сустрэча пройдзе ў фармаце лекцыі-экскурсіі па яе выставе “Максім Багдановіч – пясняр роднага краю”.
Творчасць Максіма Багдановіча поўная глыбокай эстэтычнай і лірычнай інтуіцыі, многія вершы літаральна насычаны аналітычнымі радкамі і складаюць разам цэласную праграму сапраўднага чалавечага жыцця, кодэкс духоўных паводзінаў чалавецтва. Кожны яго твор моцна ўздзейнічае на чалавека, пранікае ў самую душу і натхняе іншых творцаў.
Надзея Пашкевіч адмыслова стварыла мастацкія работы на вершы Максіма Багдановіча да яго юбілею. Уся серыя работ мастачкі па сваім лірычным гучанні рэзаніруе з паэтычнымі радкамі паэта, што дазваляе гледачу яшчэ больш прачуць паэзiю і працу аўтара.
Пра сваё творчае натхненне, асабісты стыль, лірычны абстракцыянізм, свой вобразны свет ілюзій, бачанняў і станаў распавядзе Надзея падчас сустрэчы.
Творчая сустрэча з Надзеяй Пашкевіч адбудзецца
18 сакавіка 2021 года ў 18.00
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Тэлефон: 8 (017) 355 22 95
Уваходны квіток:
2 руб., ільготны – 1 руб.