Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…” прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Абодва класікі яшчэ пры жыцці, абодва народныя пісьменнікі Беларусі, абодва нарадзіліся на Палессі… Спіс агульнага, што звязвала Шамякіна і Мележа можна працягваць доўга. А літаратурна-дакументальная экспазіцыя дапамагае даведацца пра гэта значна больш. Іван Мележ пакінуў нам легендарную “Палескую хроніку” (“Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі. Снежань”), а творы Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль” як і раней адгукаюцца ў сэрцы чытача.

Экспазіцыя прадстаўляе партрэты і фатаграфіі І.Шамякіна і І.Мележа, графічныя працы вядомых мастакоў А.Кашкурэвіча, Н.Паплаўскай да твораў пісьменнікаў, эпісталярыі, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі і інш. Лейтматывам экспазіцыі сталі ўспаміны Івана Шамякіна “Палёт над Палессем”, прысвечаныя Івану Мележу.

Close Menu