Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурную імпрэзу

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,

Жытнёвае поле, шаўковы мурог,

У промнях рабіны заход вечаровы,

Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы

І ў шумных прысадах істужкі дарог.

Пятрусь Броўка

13 сакавіка а 13-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурную імпрэзу “Паклон табе, мой беларускі краю!”, на якой вы зможаце не толькі паслухаць вершы і песні поўныя любові, шчырасці, адданасці і павагі да Радзімы, але і паўдзельнічаць у чытанні, вывучыць беларускія прыказкі і скарагаворкі.

На імпрэзе прагучаць вершы знакамітых беларускіх паэтаў: Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі. Кожны з іх зрабіў свой унёсак у развіццё нацыянальнай літаратуры, культуры і мовы, выхаванне павагі і любові да роднай прыроды, сваёй малой Радзімы. Творы беларускіх класікаў, песні, якія за доўгі час свайго існавання сталі народнымі, натхняюць прасякнуцца пяшчотай і цеплынёй да спадчыны ўсіх беларусаў. На вечары таксама выступяць сучасныя творцы Наталля Папко і Аляксандр Валодчанка з уласнымі песнямі і вершамі.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Close Menu