5 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Беларуская сатыра”, прымеркаванай да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы і 80-годдзя часопіса “Вожык”.
Экспазіцыя прадставіла партрэты, фатаграфіі і асабістыя рэчы Кандрата Крапівы, эпісталярыі, кнігі з аўтографамі, рукапісы і інш. А таксама розныя нумары часопіса сатыры і гумару “Вожык”.
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел сваякі Кандрата Крапівы і супрацоўнікі рэдакцыі часопіса “Вожык” на чале з галоўным рэдактарам Юліяй Зарэцкай, а таксама вядомыя мастакі і беларускія пісьменнікі.
Відэарэпартаж з адкрыцця можна праглядзець па спасылцы: https://ont.by/news/125-let-ispolnilos-so-dnya-rozhdeniya-kondrata-krapivy-v-chyom-zagadka-belorusskogo-mastera-satiry




Унучка Кандрата Крапівы Алена Атраховіч






