
Нагадваем вам, што атрымаць рамантычны вечар 14 лютага ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі маглі ўдзельнікі #BelBookChallenge, якія найбольш актыўна пісалі рэцэнзіі.
Найбольш дастойным кандыдатам на ўзнагароду музей вызначыў Вераніку Васільеву! Яе кранальныя і напоўненыя пачуццямі рэцэнзіі вы можаце пабачыць у інстаграме @vasilevaveranikamur. Віншуем Вераніку і чакаем з абранай парай у музеі 14 лютага!
А іншых удзельнікаў чэленджа просім не вешаць нос і не збаўляць абароты, бо кожнага, хто адолее кніжны выклік да 6 сакавіка, чакаюць прызы!