Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

29 студ 2021 - 26 лют 2021
Expired!

Time

All Day

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу “Новыя гарызонты”

У 2021 годзе адзначаецца выбітная дата – 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, выдатнага класіка беларускай літаратуры.

Дванаццаць гадоў свайго кароткага жыцця Максім Багдановіч пражыў у Ніжнім Ноўгарадзе, куды з беларускага горада Гродна пасля смерці жонкі перавёз сваю сям’ю бацька паэта Адам Ягоравіч Багдановіч у 1896 г. Ніжагародскі перыяд (1896 – 1908) – першы і самы асноўны этап у фарміраванні Максіма Багдановіча як паэта, творцы, грамадскага дзеяча.  Жыццё ў Н.Ноўгарадзе для сям’і Багдановічаў стала памятным суадноснасцю да яго вядомага рускага пісьменніка М.Горкага. Адам Ягоравіч Багдановіч, ажаніўшыся  другі раз, узяў за жонку Аляксандру Волжыну – родную сястру першай жонкі М.Горкага Кацярыны Волжынай. А.Я.Багдановіча зблізіла з М.Горкім агульнасць літаратурных інтарэсаў. М.Горкі да апошніх гадоў свайго жыцця вельмі высока цаніў А.Я.Багдановіча як навукоўца, дапамагаў яму і ў выданні прац, і матэрыяльна. Як рэліквію сям’я Багдановічаў з 90-х гадоў ХІХ стагоддзя захоўвала падарунак М.Горкага – рэпрадукцыю вядомай “Сіксцінскай мадонны” Рафаэля Санці, якая зараз захоўваецца ў Літаратурным музеі М.Багдановіча ў Мінску. 

У Н.Ноўгарадзе ў Адама Ягоравіча былі сяброўскія сувязі з ніжагародскімі інтэлігентамі – з Шаляпіным ён сустракаўся ў М.Горкага і пазней напісаў успаміны. У 1902 годзе Максім Багдановіч паступіў у Ніжагародскую гімназію, дырэктарам якой быў Сяргей Васільевіч Шчарбакоў, сябар М.Горкага. С.В.Шчарбакоў, выключны педагог і навукоўца, падтрымліваў адносіны з усімі выдатнымі людзьмі Ніжняга. Сем’і Пешкава, Багдановіча і Шчарбакова былі цесна звязаны.

Да ніжагародскага перыяду адносяцця першыя спробы пяра М.Багдановіча па-беларуску. І менавіта ў гэты час беларуская газета “Наша Ніва” надрукавала яго першае апавяданне “Музыка” (1907 г.). Гэта быў літаратурны старт пятнаццацігадовага гімназіста, якому было суджана стаць зорным паэтам…

 

Выстава “Новыя гарызонты”

працуе з 3 лютага 2021 па 26 лютага 2021

 Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95

maksimbagdanovich@gmail.com

The event is finished.

Close Menu