Нагадваем, што ў музеі да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча адкрылася і дзейнічае літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве”, падчас якой была аб’яўлена музейная акцыя – “Вясна ўвосень”, прысвечаная творчасці пісьменніка.
Адлюстраваць свае пачуцці і ўражанні аб творах У.Караткевіча ў малюнках, маленькіх кніжках, арт-альбомах, плакатах, вырабах-сувенірах і іншых творчых ідэях паспрабавалі 74 удзельнікі, работы якіх дэманструюцца ў межах юбілейнай экспазіцыі.Пазнаёміцца і адзначыць лепшыя творчыя працы музейнай акцыі можна да 18 снежня, наведаўшы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, а таксама на старонках нашых сацыяльных сетак (Facebook, ВКонтакте).
Па выніках галасавання пераможцы будуць адзначаны спецыяльнымі памятнымі падарункамі.
Спяшайцеся! Часу засталося зусім мала!Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47
Пошта: bellitmuseum@tut.by