9 лістапада на 80-ым годзе жыцця адышоў у іншы свет Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.
Народны артыст Беларусі, прафесар, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі, шматгадовы мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, Міхаіл Паўлавіч зрабіў неацэнны ўнёсак у захаванне беларускіх народных традыцый, папулярызацыю нашай песеннай спадчыны.
Калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Міхаіла Паўлавіча ў сувязі з цяжкай стратай.