Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

10 Ліст 2020 - 24 студ 2021
Expired!

Time

All Day

Часовая экспазіцыя “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве”

З 10 лістапада да 24 студзеня 2020 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве”, якая ладзіцца ў рамках сумеснага праекта з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН РБ.     

Запрашаем усіх аматараў творчасці У. Караткевіча разгледзець роль i месца пісьменніка, паэта, драматурга ў нацыянальнай мастацкай культуры.

Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.

На экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя палотны знакамітых мастакоў Леаніда Дударэнкі, Уладзіміра Тоўсціка, Міхася Будавея, ілюстрацыі Генадзя Грака і Пятра Драчова да твораў Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і “Чорны замак Альшанскі”, рукапісы твораў Уладзіміра Караткевіча, фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы, графіка Віктара Мікіты “Да зборніка вершаў Уладзіміра Караткевіча “Мая Іліяда”.

Дзякуючы рукапісам з замалёўкамі і асобным малюнкам пісьменніка можна адчуць унутраны свет аўтара, разгледзець яго творчую лабараторыю.

Акрамя гэтага на экспазіцыі будуць прадстаўлены тэатральныя афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, сцэны да спектакляў па творах пісьменніка, эскізы касцюмаў да спектакля “Ладдзя Роспачы” мастака В.Рачкоўскага і іншыя цікавыя матэрыялы.

Чакаем вас у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры!

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак : (017) 3635621.

The event is finished.

Close Menu