Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на вечар памяці Кастуся Тарасава

16 кастрычніка ў 18.00 запрашаем на вечар памяці Кастуся Тарасава “Памяць пра легенды” з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Кастусь (Канстанцін Іванавіч) Тарасаў (1940–2010) – празаік, эсэіст, публіцыст; лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускаго ПЭН-цэнтра (“За актыўную і плённую працу ў галіне гістарычнай прозы і эсэістыкі, што спрыяе фармаванню сучаснай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў”, 2010).

Пачаў друкавацца як журналіст у 1966. Пісьменніцкі дэбют адбыўся ў 1976. з публікацыі ў часопісе “Нёман” дэтэктыўнай аповесці “Следственный эксперимент”. Далейшы творчы лёс пісьменніка складваўся даволі ўдала. У 1980 выходзіць першая гістарычная аповесць “День рассеяния”, якая пазней пераўтвараецца ў раман “Пагоня на Грунвальд” (1986). У 1988 аўтар рамана пра Грунвальдскую бітву ўзнагароджаны прэміяй Мінабароны СССР. Выходзяць кнігі аповесцей “В час Стрельца” (1981), “Странствие в тесном кругу” (1986), “Единственный свидетель – Бог” (1991), “Три жизни княгини Рогнеды” (1994), “Золотая горка” (1998).

Вядомасць у Беларусі К. Тарасаву прынёс зборнік літаратурна-гістарычных эсэ “Память о легендах” (1984), якія займальна апавядалі пра малавядомыя на той час старонкі беларускай гісторыі. Гістарычныя творы Кастуся Тарасава часцей за ўсё звязаны з мінулым Беларусі.

У 1996 К. Тарасаў стварае выдавецтва “Лекцыя”, у якім на мяжы стагоддзяў выдае “Крыж памяці. Меч лёсу: Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе” (1998, перавыд. 2001), “Беларусь. Гістарычнае падарожжа для дзяцей” (2000), аповесць “Апошняе каханне князя Міндоўга” (2000) і інш.

На вечары “Памяць пра легенды” пра Кастуся Тарасава распавядуць яго сваякі, сябры, калегі.

Уваход вольны.

Дзе: вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: (017) 334 56 21.

Close Menu