
26 верасня ў 15:00 у музеі адбудзецца канцэрт “Неверагодныя прыгоды літары “Ў” у песнях і ў жыцці” як своеасаблівае падсумаванне вынікаў сумеснага літаратурна-музычнага праекта музея і музыкі Рамана Арлова. На працягу лета-2020 віртуальныя наведвальнікі мелі магчымасць сачыць за ходам праекта на нашым YouTube-канале.
Канцэрт пройдзе ў фармаце творчай сустрэчы – дыялога з аўтарам і выканаўцам сваіх песень Раманам Арловым. Гледачы не толькі пачуюць ужо знаёмыя кампазіцыі “Узаемна”, “Вецер часу”, “Еўфрасіння”, “Хлопчык”, “Будзьма беларусамі”, “Беларуская мара”, “Літара Ў”, “Станцыя Ў” і інш., але і даведаюцца пра гісторыю іх стварэння ад першай асобы.
Канцэрт разлічаны на рознаўзроставую аўдыторыю 14+.
Кошт квітка – 10,00 руб.
Звяртаем увагу! Колькасць месцаў абмежавана!
Даведкі і папярэдні запіс на канцэрт па тэл.: (017) 334 56 21.
Чакаем па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13