
“Слова аб палку Ігаравым” перакладалі выдатныя беларускія пісьменнікі: Максім Багдановіч, Янка Купала, Іван Чыгрынаў, Рыгор Барадулін і інш. Першы поўны празаічны пераклад “Слова” зрабіў Янка Купала ў 1919 годзе. Яму належыць і адзін з найлепшых у славянскім свеце вершаваных перакладаў гэтай паэмы (1921). Зварот Янкі Купалы да твора ХІІ ст. сведчыў пра яго глыбока патрыятычны роздум над гістарычным лёсам сваёй Бацькаўшчыны.
А вы ведалі, што старажытнарускі тэкст “Слова” збярогся дзякуючы друкаванаму выданню 1800 г., а таксама рукапіснай копіі, зробленай для Кацярыны II?Усе сённяшнія тэксты “Слова” грунтуюцца на выданні 1800 г., падрыхтаваным А. I. Мусіным-Пушкіным, а таксама копіі знятай для Кацярыны II у 1795 г. Дарэчы, імя аўтара “Слова” і сёння невядома.
Экспазіцыя знаёміць з геніяльным помнікам славянскай паэзіі к.ХІІ ст. “Слова аб палку Ігаравым”. На ёй прадстаўлены ілюстрацыі заслужанага мастака Расіі Леаніда Феадора да кнігі “Слова аб палку Ігаравым”. Міфалагічныя вобразы Старажытнай Русі” і сама кніга, а таксама факсімільныя выданні і даследчыя працы. Сярод іх – працы расійскага філолага, літаратуразнаўца, гісторыка культуры, акадэміка РАН Дзмітрыя Ліхачова.
Леанід Феадор – xлен Акадэміі Расійскай славеснасці, дырэктар Музея Рускай Культуры, які больш за 40 гадоў вывучае і вобразна адлюстроўвае жамчужыну Рускай і сусветнай культуры “Слова аб палку Ігаравым”.
У “Слове аб палку Ігаравым” апісаны падзеі з гісторыі зямлі Полацкай, дзе значнае месца адведзена полацкаму князю Усяславу Чарадзею. На экспазіцыі прадстаўлены даследчыя працы Дзмітрыя Ліхачова, Вячаслава Чамярыцкага і Міхаіла Булахава. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з выданнем М.Г.Булахава “Слово о полку Игореве“ в переводах на славянские языки ХІХ –ХХ вв.”.