Трэцяя і апошняя з цыкла лекцый Святланы Воцінавай “Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя” адбудзецца ўжо заўтра ў 19:00 на нашым YouTube-канале. У ёй мы даведаемся пра іншыя творы Элізы Ажэшкі, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гг., напісаныя ў прамежку ад 1888-га да 1908-га – за дваццаць гадоў і не ўвайшоўшыя ў зборнік “Gloria victis”. Але нас таксама чакае расповед пра акалічнасці іх напісання, расшыфроўка знакаў, тлумачэнне сімвалаў і раскрыццё значэння падзей.
Лекцыя трэцяя “Дзіўныя гісторыі пасля буры”
Навела “Дзіўная гісторыя” і не менш дзіўныя “Панна Ружа” і “Смерць дома” ў кнігу “Gloria victis” не ўвайшлі. Дзве з іх пісаліся для задуманага яшчэ раней, але так і не рэалізаванага цыкла “Пасля буры”. Адна стваралася асобна і ў іншых абставінах. Тым не менш, многія даследчыкі нанізваюць і іх на стрыжань “Глорыі”, злучаючы ўсё ў адзіны паўстанцкі цыкл. Існуе яшчэ адзін твор, але чамусьці як паўстанцкі праігнараваны. Крытыкі ХІХ стагоддзя разглядзелі ў ім толькі тэму кахання. На лекцыі прапануецца зазірнуць і ў гэтыя творы. Праз прызму… гратгерызму.
Дзе: на YouTube-канале музея па спасылцы https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/videos .
Калі: 5 жніўня ў 19:00.
Тэлефон для даведак: (17) 334 56 21.
