Сябры, запрашаем Вас у віртуальнае падарожжа па часовай літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Мова хаты”. Сёння хочам паразмаўляць пра нячыстую сілу, што ў хаце пасяляецца. Упэўненасць беларусаў у наяўнасці дамавікоў ды хатнікаў, замацаваная ў фальклоры, заўсёды знаходзіла водгук у творчасці пісьменнікаў.
У экспазіцыі “Мова хаты” ёсць выданне 1993 года – казка Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб”, аздобленая прыгожымі ілюстрацыямі мастака Ю. Рыжыкава.
Пра тое, якая істота пасялілася ў доме Янкі, як сям’ю нездагадлівага героя “Чортавага скарба” выратавалі вандроўны артыст з мядзведзем і адкуль пайшла прымаўка “шчасліваму і чорт дзяцей калыша”, мы даведаемся, калі палістаем, прачытаем або праслухаем гэтую казку.
Уваходны квіток для:
сям’і (да 5 чалавек) – адзіны ўваходны квіток – 5 руб.
школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў – 1,5 руб.
дарослых – 3 руб.
Месца экспанавання: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13);
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.