Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем!

1 чэрвеня 2020 года а 12-й гадзіне ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму “Музей як аб’ект захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі ў геапалітычнай прасторы”.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел:

  • дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў;
  • загадчык філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Міхаіл Бараноўскі;
  • загадчык філіяла “Літаратурны музей Петруся Броўкі” Наталля Мізон;
  • загадчык філіяла “Беларуская хатка” Таццяна Лабада;
  • загадчык філіяла “Музей-дача Васіля Быкава” Ірына Князева.

 Кола пытанняў:

  1. Музей ХХІ стагоддзя, які пазбаўляецца стэрэатыпаў. Літаратурны музей сёння – як аб’ект захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі.
  2. Роля музея ў выхаванні гонару за сваю краіну і яе гісторыка-культурную спадчыну.
  3. Патрабаванні новага часу і захаванне традыцый у папулярызацыі спадчыны класікаў.
  4. Новыя інтэрактыўныя формы работы з наведвальнікамі і класічныя накірункі: выставачныя праекты; музей, як цэнтр навукова-даследчай работы.

 

Калі: 1 чэрвеня, а 12-й гадзіне.

Месца правядзення: Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь (вул. Кастрычніцкая, 5).

Тэлефон: (017) 334 72 61.

Close Menu