Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя выдання “Рэспубліка Беларусь і Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моў і меншасцяў”

26 лютага 2020 года ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя выдання “Рэспубліка Беларусь і Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моў і меншасцяў”, якое выйшла ў рамках сумеснага праекта з Саветам Еўропы, рэалізаванага ў 2017-2018 гг. Мерапрыемства прымеркавана да Дня роднай мовы (21 лютага) і дня “нуль дыскрымінацыі” (Zero Discrimination Day) (1 сакавіка).

У кнізе былі прадстаўлены механізмы Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў і моў меншасцей, інфраструктуры 9 традыцыйных для Беларусі моў нацыянальных меншасцей, а таксама перспектывы імплементацыі Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў і моў меншасцей у Рэспубліцы Беларусь.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў. Аб стварэнні кнігі распавяла Наталля Кутузава – прадстаўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. У мерапрыемстве  прынялі ўдзел дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка, прадстаўнікі цыганскай дыяспары – Артур Гоманаў, літоўскай – Віталя Калеснікава, татарскай – Эльвіра Леўшэвіч.

 

Close Menu