19 лютага 2020 года адбыўся справаздачны сход Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па тэме “Аб выніках работы ў 2019 годзе і задачах на 2020 год”.
З дакладам выступіла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Настасся Кальцова. У выступленні былі агучаны асноўныя дасягненні ўстановы за мінулы год, згаданы паспяховыя экспазіцыйна-выставачныя праекты, адзначаны лепшыя культурна-асветніцкія праграмы. Акрамя гэтага, вызначаны асноўныя накірункі развіцця ўстановы на 2020 год з улікам рашэнняў выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2020 № 8.
Па выніках работы за плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў уручыў: Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вядучаму мастаку музея Г.Р.Чыстаму; Ганаровую грамату Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – загадчыку навукова-экспазіцыйнага аддзела В.Б.Гулевай; Падзяку дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – загадчыку аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў А.А.Кузняцовай.
Шчыра віншуем калег і жадаем новых прафесійных поспехаў!!!






