29 студзеня 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла імпрэза “Неба не дасць памерці…”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Леаніда Дайнекі.
У імпрэзе прынялі удзел галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменнікі Эдуард Акулін, Генрых Далідовіч, Сяргей Законнікаў, Кастусь Цвірка; літаратуратуразнаўцы, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей і Таццяна Лаўрык; вядомы даследчык знакавых дзеячаў беларускай культуры Васіль Дранько-Майсюк, краязнаўца і складальнік адметнай крыжаванкі па творчасці Леаніда Дайнекі Лявон Целеш, аўтары і выканаўцы песень Таццяна Беланогая і Кастусь Герашчанка, сваякі і нашчадкі пісьменніка, якія расказалі аб сваіх стасунках з Леанідам Дайнекам і ўзгадалі яркія ды запамінальныя эпізоды, звязаныя з гэтай асобай.



