25 студзеня 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшло чацвёртае пасяджэнне Клуба аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”.
У гэты раз гаворка ішла пра паэта-філосафа Веньяміна Блажэннага (сапр. Веньямін Айзенштат; 1921–1999) – прыметную, супярэчлівую і ў той жа час недастаткова даследаваную асобу ў літаратурным жыцці Беларусі другой паловы ХХ ст.
Цікавасць да постаці паэта прывяла ў музей разнастайную і рознаўзроставую аўдыторыю, якая з інтарэсам праслухала лекцыю літаратуразнаўца Вольгі Маркітантавай пра біяграфію і творчасць Веньяміна Блажэннага. Не меншую зацікаўленасць аўдыторыі выклікаў яе аўтарскі структурны і лінгвістычны аналіз вершаў з прыцягненнем герменэўтычнага і біяграфічнага метадаў, падчас якога прагучала шмат меркаванняў і тлумачэнняў паэзіі Веньяміна Блажэннага і нават дыскусія.
З кожным пасяджэннем клуб аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.” прырастае новымі прыхільнікамі, што, безумоўна, радуе.
Чакаем вас на наступным пасяджэнні клуба 22 лютага 2020 года.

