26 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя зборніка кароткай прозы “12” удзельнікаў Майстэрні крэатыўнага пісьма Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай, што прайшла 1-12 ліпеня 2019 года ў межах ІІІ Летняй школы ЕГУ.
Падчас імпрэзы Віктар Марціновіч і Ксенія Шталенкова распавялі, як ладзілася Майстэрня, а пачынаючыя пісьменнікі падзяліліся ўражаннямі ад новага досведу і адказалі на пытанні чытачоў. Для ахвотных бліжэй пазнаёміцца з сучаснай маладой беларускай прозай зборнік даступны па спасылцы: https://ru.ehu.lt/publications/12-sbornik-korotkoy-prozyi/


