8 студзеня 2020 года а 19-й гадзіне Школа танцаў “Капітэль” запрашае на спектакль “Калі радасць бліснула з вачэй”, створаны паводле паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды”.
1856 год. Санцьяга. Святы вечар у доме Дамейкі. Праўда, сам Ігнацый сыходзіць з-за святочнага стала, бо кожную Калядную ноч яго адольвае сум: ён узгадвае такую ж ноч на Раство, калі яго прывялі ў астрог, дзе ужо чакалі прысуду іншыя сябры-прамяністыя, якіх пасля асудзяць па сфабрыкаванай сенатарам Навасільцавым “справе філаматаў”. Дамейка вырашае распавесці жонцы Энрыкеце пра тое, што адбывалася ў апошнюю Калядную ноч, якую яны правялі разам з сябрамі на радзіме. Для некага з філаматаў яна стане ноччу прыняцця важных рашэнняў, для кагосьці – ноччу апошняй сустрэчы з каханай, а некаму станецца лёсам пасля пра гэта ўсё засведчыць.
Пасля спектакля Школа танцаў “Капітэль” для ўсіх жадаючых правядзе майстар-клас па танцах ХІХ ст.
Калі: 8 студзеня 2020 г.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Пачатак: 19:00
Уваход: 3,00 руб.
