Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на прэзентацыю “Паэты планеты: ад старажытнасці да авангарда”.
Выступоўцы: Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Зьміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Алесь Разанаў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. А таксама першая ў свеце паэтка акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэцкія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф.
Прагучаць пераклады з Вільгельма Мюлера Васіля Сёмухі, а таксама пераклады з Дмытра Паўлычкі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
Усяго дзевяць новых кніг серыі “Паэты планеты” ды старыя зборнікі з гэтай серыі.
Ірландскія песні ад Алеся Камоцкага.
27 снежня а 19-й гадзіне.
Уваход вольны
вул. М.Багдановіча, 7а
Тэлефон для даведак: 8(017) 334 42 69
