Што звязвае Алеся Дудара, Аляксандра Пушкіна і Іагана Гётэ, мы расказвалі нашым наведвальнікам на працягу апошняга месяца. 14 снежня 2019 года ў 14.00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на закрыццё выставы “Адлюстраванні”, каб зноў разам паразважаць над містычнымі супадзеннямі ў лёсах творцаў, над невыпадковымі пераўвасабленнямі аўтараў і іх герояў, адлюстраваннямі ідэй праз стагоддзі. Вас чакае сустрэча з ініцыятарам ідэі Ганнай Севярынец, бардаўскія спевы, а таксама сумеснае прачытанне вершаў і перакладаў Алеся Дудара. Яму 24 снежня гэтага года споўніцца 115 гадоў.
Уваход вольны!
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.
