Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя рамана Наталкі Бабінай “БОДАЙ, БУДКА. Хтось тихий мовчить у темряві”

30 лістапада 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя новага рамана Наталкі Бабінай “Бодай, будка” – першага беларускага рамана, напісанага па-ўкраінску.

Трэба адзначыць, што прэзентацыя кнігі адбылася на наступны дзень пасля міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Узаемнае вывучэнне моў, літаратур і культур дзеля будучыні і ўзаемаразумення. Украінска-беларускі досвед”, якая была арганізавана сумесна Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам і прайшла ў Мінску. Адным з пытанняў канферэнцыі стала ўзаемнае вывучэнне моў і літаратуры ў рамках Еўрапейскай хартыі абароны моў рэгіянальных і нацыянальных меншасцяў.

Пытанні, ці важная нацыянальная ідэнтычнасць у глабалізаваным свеце, уздымае ў сваім новым рамане Наталка Бабіна.

Думку аб слушнасці ўзаемнага вывучэння моў, захавання моўных адметнасцяў на прэзентацыі падтрымаў Першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Іван Башняк, які падзяліўся ўражаннямі ад мовы беларускага Палесся, якая мае шмат агульнага з ўкраінскай.

“Я чытаў гэты твор у рукапісе аўтара. Гэта цікавая, важная і вельмі своечасовая рэч, якую, упэўнены, ацэняць і чытач, і крытык. Трылер, палітычны, гістарычны, жаночы (нават любоўная лінія) раман – ёсць рысы розных жанраў. І які шырокі спектр ідэй, уражанняў! І якая маляўнічая і жывая ўкраінская мова з арганічна пераплеценымі заходнепольскімі дыялектызмамі”, – адзначыў у сваім выступе Юрый Громык, дэкан факультэта філалогіі і журналістыкі Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. Украінкі (Луцк, Украіна).

Наталка Бабіна цёпла падзякавала Івану Башняку, Юрыю Грамыку і ўкраінскаму культуролагу Віктару Місюку за цікавасць да яе твора, глыбокае асэнсаванне і тлумачэнне кнігі.

На прэзентацыі таксама прысутнічала Наталля Кутузава, кіраўнік Цэнтра даследаванняў глабалізацыі, інтэграцыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва АН Беларусі, і прадстаўніца татарскай дыяспары ў Беларусі Разалія Александровіч.

Прэзентацыя адзначылася цёплай сяброўскай атмасферай, якой спрыялі таксама аўтэнтычныя песні беларускага і ўкраінскага Палесся ў выкананні Святланы Чакушка і Вольгі Барышнікавай (Студэнцкае этнаграфічнае таварыства).

Close Menu