Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вечарына “Веліч спадчыны і гонар літаратуры”

20 лістапала 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына “Веліч спадчыны і гонар літаратуры” з прэзентацыяй трох выданняў – кніг гісторыка, пісьменніка і перакладчыка Юрыя Кур’яновіча пра старажытныя і загадкавыя Лошыцу і Тураў, і пра выдатнага ўкраінскага літаратара, навукоўца-хіміка, педагога, да таго ж аднаго з першых украінскіх авіятараў – Пятра Франко (1890-1941): “Старасвецкая Лошыца”, “Тураў. Старажытны і сучасны”, “Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар: біяграфічны нарыс”.

З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары. Словы ўдзячнасці за кнігу пра Пятра Франко выказала Галіна Калюжная, заслужаны работнік культуры Украіны. Сваімі развагамі пра новыя выданні і дзейнасць Юрыя Кур’яновіча падзяліліся журналісты, паэты, даследчыкі, выкладчыкі: Уладзімір Барысенка, Навум Гальпяровіч, Алесь Гібок-Гібкоўскі, Аляксей Вішнеўскі, Валерый Герасімаў, Наталля Кучмель, Генадзь Кажамякін.

Музычным падарункам стала выступленне паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага і гурта “Матуліна хата” Міколы Котава, Кацярыны Пяршлевіч, Аляксандра Радчанкі.  dav

dav

Close Menu