Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ў госці 2 верасня 2019 г. у 18:00 на творчую сустрэчу са шведскай пісьменніцай Юяй Вісландэр і яе перакладчыцай Надзеяй Кандрусевіч.
Юя Вісландэр – дзіцячая пісьменніца. Разам са сваім мужам Томасам яна стварыла знакамітую серыю казак пра цікаўную карову – Маму Му. Перад тым як укладваць дзяцей спаць, муж і жонка бралі два лістка паперы A4, складалі іх у маленькую кніжку, а затым уся сям’я выдумляла гісторыі. Дзякуючы дзіцячай фантазіі незвычайная карова знаёмілася з новымі і новымі рэчамі. Яна хацела паспрабаваць літаральна ўсё на свеце.
Мама Му з’явілася як герой радыёспектакля і дзіцячых песень, і толькі ў 1991 годзе выйшла першая кніга.
Кошт – уваходны квіток у музей.
Тэлефон: (017)-334-56-21