Часам, калі гаворка заходзіла пра дату і месца нараджэння слыннага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, адчуваўся пэўны сумніў адносна іх дакладнасці. Ці то дата не зусім тая, ці то месца нараджэння. У разнастайных біяграфічных даведніках пазначана наступнае: Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі. Каб развеяць сумненні і высветліць праўду, вырашылі праверыць гэтыя звесткі ў Нацыянальным гістарычным архіве, дзе, на шчасце, захаваліся метрычныя кнігі па Манькавіцкай царкве, да якой адносіліся памянёныя Агароднікі. Сумненні, як аказалася, былі недарэмныя. Чытаць далей