25 мая 2019 года споўнілася 102 гады з Дня смерці Максіма Багдановіча. У гэты дзень у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы правялі памінальную службу ў памяць пра Паэта і яго родных.
Літаратурным музеем Максіма Багдановіча былі арганізаваны тры экскурсіі па месцах, звязаных з Паэтам і лёсам сям’і Багдановічаў. Экскурсанты наведалі Крыпту Храма-помніка Усіх Святых, прайшліся мінскімі мясцінамі Багдановічаў, пазнаёміліся з экспазіцыяй музея Максіма Багдановіча і прынеслі кветкі да помніка Паэту.
Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча шчыра дзякуюць сваім даўнім і новым сябрам: Анатолю Іванавічу Бутэвічу, Кацярыне Матусевіч, Антаніне Яўгенаўне Хатэнка, Касі Радзівілавай, Насці Грышчук, Алесі Рамук, Народнаму літаратурнаму тэатру “Жывое слова” за актыўны ўдзел у мерапрыемстве! А таксама ўсім, хто прыйшоў на спатканне з паэіяй у гэты знакавы дзень!
Фотаздымкі Насты Грышчук.