Наведайце часовую экспазіцыю “Падарожжа ў Краіну Маленства. Янка Маўр і дзіцячая літаратура” прымеркаваную да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра.
Янка Маўр – вядомы дзіцячы пісьменнік, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, перакладчык, аўтар прыгодніцкіх твораў “Чалавек ідзе”, “У краіне райскай птушкі”, “Амок”, “Сын вады”, “Палескія рабінзоны”, “ТВТ”.
Музейныя экспанаты распавядуць не толькі пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра, але і пра яго паплечнікаў і паслядоўнікаў : Якуба Коласа, Алеся Якімовіча, Эдзі Агняцвет, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Віткі, Уладзіміра Ліпскага, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна.
