Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Урок літаратуры з пісьменнікам Анатолем Зэкавым”Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 18 мая 2018 г. а 14 гадзіне на мерапрыемства “Урок літаратуры з пісьменнікам Анатолем Зэкавым”. Творчая сустрэча з пісьменнікам адбудзецца ў Міжнародны дзень  музеяў у рамках акцыі “Мая сям’я ідзе ў музей” (да Міжнароднага дня сям’і).

Анатоль Мікалаевіч Зэкаў нарадзіўся 20 студзеня 1955 г. у вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у гомельскай раённай газеце “Маяк”, затым у газетах “Чырвоная змена”, “Добры вечар”, “Сталіца”, “Книга и мы”, “Беларускай лясной газеце”, часопісах “Вожык”, “Полымя”, “Вясёлка”. Першы верш апублікаваў у 1969 г. у газеце “Піянер Беларусі”. З таго часу творца плённа працуе ў жанрах верша і прозы, сатыры і гумару, а таксама ўспамінаў. Выдаў некалькі дзясяткаў уласных кніг. З 1994 г. з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Асаблівае месца сярод шматграннай творчасці Анатоля Зэкава складаюць творы для дзяцей. З-пад пяра паэта выйшлі кнігі “Чатыры зярняткі”, “На арэхавым кані”, “Мянтуз сярод мядуз”, “Зязюля Гулюля”, “Безбілетны Зай”. Навейшая кніга паэта “Адна сям’я – ад А да Я” выйшла ў мінулым годзе і прыйшлася даспадобы маленькім дзеткам. Вершыкі, заданні, загадкі – інтэрактыўныя задачкі ад аўтара кнігі дапамагаюць малечам знаёміцца з беларускай азбукай.

На “Уроку літаратуры” пісьменнік раскажа пра свой творчы шлях у дзіцячую літаратуру. Асаблівую ўвагу ён удзеліць сваім цудоўным творчым здабыткам, якія радуюць ужо некалькі пакаленняў беларускіх дзяцей. Вас чакаюць вершы, заданні, віктарыны і канешне ж традыцыйны для аўтара яскравы гумар.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаруры  (вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

Куратар мерапрыемства: навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая

Close Menu