Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію!

5 лістапада ў 14:00 запрашаем усіх зацікаўленых на зборную куратарскую экскурсію па літаратурна-мастацкай экспазіцыі «“Паэтычная, цудоўная справа”. Школа Льва Талстога» з фондаў Дзяржаўнага музея Л.М. Талстога (Масква).

Леў Талстой вядомы ўсяму свету як аўтар знакамітых літаратурных твораў. Але ці ведаем мы яго як педагога, які марыў змяніць самі прынцыпы навучання і выхавання дзяцей?

У 1859 годзе пісьменнік адкрыў у сваім маёнтку Ясная Паляна школу для сялянскіх дзяцей. Ён адмовіўся ад звыклай сістэмы пакаранняў і строгай дысцыпліны, паставіўшы ў цэнтр адукацыі свабоду, цікавасць да ведаў і павагу да дзіцячай асобы. Гэты вопыт стаў асновай яго шматгадовых педагагічных пошукаў і натхніў на стварэнне знакамітай «Азбукі».

Падчас экскурсіі наведвальнікі даведаюцца пра гісторыю Яснапалянскай школы, незвычайныя для свайго часу метады навучання Талстога, яго погляды на адукацыю і выхаванне. Асобная ўвага будзе нададзена матэрыялам экспазіцыі: кнігам, рукапісам, фотаздымкам, мастацкім творам і ілюстрацыям да дзіцячых апавяданняў пісьменніка.

Таксама пагаворым пра тое, як творчасць і педагагічныя ідэі Льва Талстога знаходзілі водгук у беларускім культурным асяроддзі і прадстаўлены ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Экскурсію правядзе Ірына Князева – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела, куратар выставы з боку Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Кошт: 10р. з чалавека.

Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 29 811 21 85.

Close Menu