Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адкрылася выстава да юбілею Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

24 красавіка 2024 года, у дзень 45-годдзя беларускай дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая экспазіцыя “Казкі Кніжнай Феі”, прысвечаная творчасці пісьменніцы. На адкрыцці сабраліся сябры і калегі творцы, яе сям’я і безліч удзячных чытачоў.

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхась Паўлавіч Пазнякоў адзначыў творчыя дасягненні юбіляркі прэстыжнай літаратурнай узнагародай – Медалём Максіма Багдановіча.

Нягледзячы на тое, што Кацярына Станіславаўна знаходзіцца ў самым росквіце творчых і жыццёвых сіл, новаствораная выстава стала своеасаблівым мастацкім падсумаваннем набыткаў яе літаратурнай дзейнасці. Тут у выглядзе планет прадстаўлены яе багаты літаратурны сусвет, поўны дзівосных вобразаў, фантазій, краявідаў, персанажаў. Вандруючы ад планеты да планеты, можна даведацца пра дзяцінства і юнацкія гады пісьменніцы, пра сакрэты творчага працэсу і многае іншае. 

Выстава працягне працу па 30 чэрвеня 2024 года. Запрашаем юных наведвальнікаў!

У сувенірнай краме музея пры жаданні можна набыць кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.

27 красавіка а 15-й гадзіне ў межах выставы пройдзе інтэрактыўная праграма “Падарожжа на Вухуцію”.

Тэлефон для даведак: +375 17 395 44 47.

Close Menu