Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на інтэрактыўную музейную праграму!

27 красавіка 2024 года ў 15:00 запрашаем юных наведвальнікаў на аўтарскую інтэрактыўную музейную праграму “Падарожжа на Вухуцію”, якая пройдзе ў межах выставы “Казкі Кніжнай Феі”, прысвечанай творчасці Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і прымеркаванай да 45-годдзя пісьменніцы.

Хлопчыкаў і дзяўчынак чакае захапляльная экскурсія па выставе “Казкі Кніжнай Феі”, падчас якой яны перанясуцца на планету Вухуція, сустэнуцца з персанажамі казак Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і, вядома, з Вухуцікам – улюбёнцам многіх юных чытачоў.

У другой частцы праграмы юных наведвальнікаў чакае мастацкі майстар-клас па стварэнні партрэта Вухуціка.

Аўтар і вядучы праграмы – мастачка, старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Князева.

Усіх удзельнікаў чакаюць памятныя сувеніры!

Шчыра запрашаем усіх аматараў творчасці Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а таксама тых, хто толькі збіраюцца імі стаць!

У кніжнай краме музея можна набыць кнігі пісьменніцы.

Узроставая катэгорыя: 6+

Кошт: 10,00 руб. з дзіцяці (бацькам уваход вольны).

Запіс па тэл: +375 17 363 94 65.

 

Close Menu