Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

19 Каст 2026 - 08 Ліст 2026

Конкурс навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы”, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Конкурс мае на мэце адбор удзельнікаў для працы моладзевай секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Прастора творчасці”, якая адбудзецца ў лістападзе 2026 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • вучні Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • студэнты ВНУ.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

  • прыём работ завяршаецца 18 кастрычніка;
  • экспертыза і вызначэнне пераможцаў – з 19 кастрычніка да 8 лістапада.

На конкурс прымаюцца работы, падрыхтаваныя ў межах наступных тэматычных кірункаў:

  • Максім Багдановіч: новае прачытанне літаратурнай класікі;
  • Актуалізацыя творчасці Максіма Багдановіча ў моладзевым асяродку;
  • Кірункі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча;
  • “І прад высокаю красою…”: жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча;
  • Максім Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры;
  • Штучны інтэлект як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры;
  • Мой ідэальны літаратурны музей.

Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе на адрас:
220035, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 47, корп. 1, пад’езд 2, рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, з пазнакай на канверце “На конкурс”;
на электронны адрас: rs-konkurs@yandex.by.

Палажэнне аб конкурсе
Інфармацыйны ліст

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu