АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ЎСТАНОВЫ
Асноўнымі мэтамі дзейнасці Установы з’яўляюцца выяўленне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя на навуковай аснове гістарычнай і літаратурнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў, нерухомых і рухомых культурных каштоўнасцей, выкарыстанне іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства.
Установа з’яўляецца навукова-метадычным і каардынацыйным цэнтрам для музеяў літаратурнага профілю ў сістэме дзяржаўных музеяў Рэспублікі Беларусь.
Галоўныя задачы Установы:
• выяўленне прадметаў музейнага значэння;
• камплектаванне музейных фондаў;
• улік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
• вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, у тым ліку шляхам правядзення на іх аснове навуковых даследаванняў архіўных, бібліятэчных і іншых крыніц, публічнага паказу музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама публікацыі адпаведных матэрыялаў;
• кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
• каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
• стварэнне і адкрыццё экспазіцый і выставак;
• экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў Установы;
• ажыццяўленне культурна-асветніцкай і культурна-адукацыйнай дзейнасці, звязанай з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, а таксама нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі адпаведна профілю Установы;
• вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адпаведна профілю Установы;
• правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў па музейнай справе.
(Паводле ГЛАВЫ 2 Статута ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, зацверджанага загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2017 №154).